Талінская епархія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Талінская епархія
Аляксандра-Неўскі сабор
Агульныя звесткі
Краіна  Эстонія
Епархіяльны цэнтр Талін
Заснавана 1920
Плошча 45 226
Насельніцтва 1 340 122
Кіраванне
Кафедральны храм Аляксандра-Неўскі сабор
Статыстыка
Благачынняў 2
Прыходаў 23
Манастыроў 1
Сайт orthodox.ee
orthodox.ee/en/ (англ.)
orthodox.ee/et/ (эст.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Талінская епархія (эст.: Tallinna piiskopkond, да 1945 года — Рэвельская епархія) — епархія Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата з цэнтрам у горадзе Талін у Эстоніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1817 годзе было заснавана Рэвельскае вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай епархіі.

10 мая 1920 года на супольным пасяджэнні патрыярха Ціхана (Бялавіна), Сінода і Вышэйшага царкоўнага савета Расійскай Праваслаўнай Царквы была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай, Рэвельская дыяцэзія стала самастойнай.

У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш за 20 праваслаўных святароў эмігравалі на Захад. Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія і ў 1947 годзе была пераназвана ў Талінскую і Эстонскую епархію[1].

Талінская і Эстонская епархія, па дадзеных на 1 студзеня 1965 года, улучала 90 прыходаў, у тым ліку 57 эстонскіх, 20 рускіх і 13 змяшаных.

Пастановай Свяшчэннага сінода РПЦ ад 30 мая 2011 года ў складзе Эстонскай Праваслаўнай Царквы ўтворана Нарвская епархія[2].

Благачынні (Дабрачынні)[правіць | правіць зыходнік]

  • Усходняе благачынне
  • Заходняе благачынне

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]