Танга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Танга
Танга
Кірунак: лаціна
Вытокі: полька, хабанера, мілонга, кандомбэ, фламенка, контрданс, мазурка
Месца і час узнікнення: 1850-80-я, гарады Аргенціны
Папулярнасць: Еўропа, Паўночная Амерыка, 1930-40-я
Разнавіднасці
Паджанры: фінскае танга, бальнае танга, танга фантазія, танга нуэва, танга аргенціна, танга ар'ентал, танга ліса, танга салон, танга арыльера, танга мілангера, неатанга, танга кансьён, дадомпа
Роднасныя: альтэрнатыўнае танга, танга электроніка, танга-рок
Вытворныя: канжэнгэ, матчыш, танга-вальс

Танга — старадаўні іспанскі танец, блізкі да цыганскіх танцаў так званага стылю фламенка. Музычны памер 2/4. Тэмп павольны. Мелодыя кубінскага паходжання. У 20 стагоддзі ў змененым выглядзе атрымаў пашырэнне ў Амерыцы (пад назвай «Аргенцінскае танга») і Еўропе як салонны і эстрадны парны танец. У яго харэаграфіі злучыліся рысы іспанскіх і аргенцінскіх танцаў. Асноўны рух (слізготны крок з раптоўнымі секунднымі прыпынкамі і рэзкай зменай становішча корпуса) свабодна абіраецца танцорамі. На Беларусі танга — папулярны бальны танец, уваходзіць у конкурсы па спартыўных танцах, рэпертуар прафесійных выканальніцкіх пар і самадзейных студый бальнага танца.

Постаці танга[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]