Танентаўнджы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Танентаўнджы
Краіны
Даўжыня500 км
Вышыня2079 м 
Танентаўнджы (Тайланд)
Танентаўнджы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Танентаўнджы[1] — горны хрыбет на захадзе Тайланда і часткова ў М’янме.

Працягласць хрыбта — каля 500 км. Максімальная вышыня — 2079 м. Хрыбет складзены пераважна гранітамі, вапнякамі і пясчанікамі. Раздзелены глыбокімі падоўжнымі далінамі на паралельна выцягнутыя горныя масівы (асабліва на захадзе і паўднёвым захадзе). На тэрыторыі хрыбта растуць лістападныя трапічныя лясы з прымешкай ціка, вышэй за 1200 м — участкі цвёрдалістых вечназялёных лясоў. У заходніх адгор’ях маюцца радовішчы цынкавых і вальфрамавых руд.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тайланда