Пясчанік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Апрацаваны пясчанік рознага колеру

Пясчанік, пескавікасадкавая горная парода з зерняў пяску, сцэментаваных гліністым, карбанатным, крамяністым, жалезістым і іншым матэрыялам. Паводле памераў зерняў і мінеральнага складу вылучаюць тыя ж разнавіднасці, што і сярод пяскоў. Вылучаюць таксама аркозы, граўвакі (пясчанікі з мінералаў і абломкаў асноўных вывергнутых парод, пераважна эфузіўных) і туфагенныя пясчанікі (утрымліваюць піракластычны матэрыял да 50%). Паводле ступені звязанасці вылучаюць пясчанікі слаба-, сярэдне-, моцнасцэментаваныя. Шчыльнасць — 2,25-2,67% г/см³, порыстасць 0,69-6,7%, мяжа трываласці на сцісканне 30-266 МПа. Пры метамарфізме пясчанік ператвараецца ў кварцыт.

Шырока выкарыстоўваецца ў будаўніцтве (вытворчасць друзу, жвіру; як бутавы камень, сценавы і аздабленчы матэрыял), як абразіў. Кварцавы пясчанік ідзе на выраб вогнетрывалай дынасавай цэглы, шкла, кіслотатрывалых матэрыялаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 163. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Шаблон:Абломкавыя горныя пароды