Танкадром

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Танкадро́м[1] (ад «танк» і грэч. drómos — бег, месца для бегу) — участак мясцовасці, абсталяваны для навучання ваджэнню танкаў і іншых баявых машын.

Танкадромы ствараюцца ў мясцовасці з разнастайным рэльефам, наяўнасцю водных перашкод, воддаль ад населеных пунктаў, шасэйных дарог, чыгунак, ліній электраперадачы і ліній сувязі. Абсталёўваюцца маршруты руху, камандныя пункты, сродкі назірання і сувязі з экіпажамі машын, месцы і класы для вывучэння асноў і правілаў руху, трэніроўкі ваджэнню на трэнажорах, пляцоўкі і месцы для адпрацоўкі нарматываў падрыхтоўкі.

Межы танкадрома, маршруты руху, небяспечныя ўчасткі пазначаюцца спецыяльнымі паказальнікамі і знакамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]