Таніна-Аніўскі паўвостраў
Таніна-Аніўскі паўвостраў | |
---|---|
руск. Тонино-Анивский полуостров | |
46°23′00″ пн. ш. 143°27′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ахоцкае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Сахалінская вобласць |
Тані́на-Ані́ўскі паўвостраў[1] (руск.: Тонино-Анивский полуостров) — паўвостраў на паўднёвым усходзе вострава Сахалін (Сахалінская вобласць Расіі).
Абмываецца Ахоцкім морам. Паўночная канцавіна — мыс Свабодны (Танін), паўднёва-ўсходняя канцавіна — мыс Аніва. Даўжыня 90 км, шырыня ад 3 да 19 км. З Сахалінам злучаны Мураўёўскім перашыйкам.
Уздоўж паўвострава цягнецца Таніна-Аніўскі горны хрыбет, з вышэйшай кропкай — гара Крузенштэрн (670 м). Расліннасць прадстаўлена цёмнахваёвай тайгой, прыморскімі лугамі.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Таніна-Аніўскі паўвостраў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 421.
- Тонино-Анивский полуостров // Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
- Тонино-Анивский полуостров (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі