Сахалінская вобласць
|
|
|||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | руская | ||
| Тып суб'екту федэрацыі | Вобласць | ||
| Федеральная акруга | Далёкаўсходняя | ||
| Эканамічная акруга | Далёкаўсходняя | ||
| Сталіца | Южна-Сахалінск | ||
| Губернатар | Аляксандр Харашавін | ||
| Плошча - Усяго - % Вада |
40 месца 87 100 км2 |
||
| Насельніцтва - Усяго (2006) - Шчыльнасць |
70 месца 546 695 6,1/км² |
||
| Аўтамабільны код | 65 | ||
| Часавы пояс | UTC+10...+11 | ||
САХАЛІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на усходзе краіны, на востраве Сахалін і Курыльскіх астравах. Амываецца Ахоцкім і Японскім марамі.
Змест |
Геаграфія[правіць]
Уздоўж берагоў вострава Сахалін працягнуліся Заходне-Сахалінскія горы (гара Анор, вышыня да 1330 м) і Усходне-Сахалінскія горы (самая высокая кропка вострава — гара Лапаціна, 1609 м), падзеленыя Тымь-Паранайскай і Сусунайскай нізінамі. Вялікая частка Курыльскіх астравоў гарыстая (найвышэйшая кропка — гара Алаід, 2339 м); вядома каля 160 вулканаў, 40 з якіх дзеючыя; высокая сейсмічнасць. На тэрыторыі вобласці шмат азёр, балотаў. Галоўныя рэкі: Тымь, Паранай (Сахалін).
Клімат умераны мусонны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад —6 (на поўдні) да —24 градусаў (на поўначы), сярэдняя тэмпература жніўня ад +19 (на поўдні) да +10 градусаў (на поўначы); колькасць ападкаў — на раўнінах каля 600 мм у год, у горах да 1200 мм у год. На тэрыторыі вобласці распаўсюджаны рэдкастойная ліствяжная тайга (на поўначы), лясы з аянской елкі і сахалінскай піхты (у цэнтральнай частцы), шырокаліственныя лясы з ліянамі (на паўднёва-захадзе); у горах — зараснікі каменнай бярозы і кедравага стланіка.
Насельніцтва[правіць]
Сахалінская вобласць адрозніваецца высокай урбанізаванасцю. Толькі меней за 14% насельніцтва вобласці пражывае ў сельскай мясцовасці. Большасць насельніцтва — рускія (85%). У вобласці пражываюць таксама украінцы, карэйцы (па 5%) і прадстаўнікі іншых народаў. Смяротнасць перавышае нараджальнасць. Адмоўны натуральны прырост і міграцыйны адток прыводзяць да інтэнсіўнага паніжэння агульнай колькасці насельніцтва.
Эканоміка[правіць]
Сахалінская вобласць спецыялізуецца на здабычы і перапрацоўцы рыбы, вытворчасці прадукцыі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. У вобласці вядзецца здабыча нафты, газу, вугля. Асноўныя галіны прамысловасці: харчовая, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, лёгкая прамысловасць; паліўная, вытворчасць будматэрыялаў. Сахалінская вобласць з'яўляецца манапалістам у Расіі па вытворчасці харчовага агара.
Адміністратыўны падзел[правіць]
Сахалінская вобласць падзяляецца на 17 раёнаў:
- Аляксандраўск-Сахалінскі раён
- Аніўскі раён
- Далінскі раён
- Холмскі раён
- Карсакоўскі раён
- Курыльскі раён
- Макараўскі раён
- Невельскі раён
- Ноглікскі раён
- Ахінскі раён (цэнтр — Аха)
- Паранайскі раён
- Севера-Курыльскі раён
- Смірныхоўскі раён
- Тамарынскі раён (цэнтр — Тамары)
- Тымоўскі раён
- Углягорскі раён (у тым ліку г. Шахцёрск)
- Южна-Курыльскі раён
Некаторыя гарады[правіць]
- Горад Южна-Сахалінск
- Горад Карсакаў
- Горад Холмск
- Горад Паранайск
- Горад Невельск
- Горад Углягорск
- Горад Долінск
- Горад Аляксандраўск-Сахалінскі
- Шахцёрск
- Горад Аніва
- Горад Макараў
- Горад Курыльск

