Тацевік Нарайраўна Аганесян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тацевік Нарайраўна Аганесян
арм.: Տաթևիկ Նորայրի Հովհաննիսյան
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1955(1955-06-03) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Маці Афелія Карапетаўна Амбарцумян
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, джазвумен
Інструменты вакал[d]
datevik.com

Тацевік Нарайраўна Аганесян (арм.: Տաթևիկ Նորայրի Հովհաննիսյան; 3 чэрвеня 1955, Ерэван, Арменія) — джазавая спявачка, вакалістка. У 70-80-х гадах XX стагоддзя дамаглася прызнання як лепшая выканаўца джазавых стандартаў, выступіўшы на некалькіх буйных джазавых фэстах. «Эла з Ерэвана» ці «Лэдзі Джаз Савецкага саюза» — так звалі Тацевік Аганесян, якая з’явілася на джазавай сцэне СССР. Тацевік — рэдкі прыклад запатрабаванай джазавай спявачкі СССР на сусветным джазавым рынку.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і музыкантаў, у дзяцінстве выконвала армянскія народныя песні, захапілася джазам, праслухаўшы калекцыю пласцінак брата — акадэмічнага скрыпача.

У 1966 выступала з джаз-аркестрам Армянскага радыё.

У 1974 годзе скончыла дырыжорска-харавое аддзяленне Музычнай вучэльні ім. Мелікяна.

У 1974—1978 выконвала джаз у Дзяржаўным эстрадным аркестры Арменіі Канстанціна Арбеляна (у 1976 выступіла на джазавым фэсце ў Белградзе).

Пасля 1977 года падрыхтавала некалькі джазавых праграм з ансамблямі Ігара Брэля, Тэйта Паўлса, Гунарса Розенберга, з піяністам Мікаэлем Закаранам.

У 1991 годзе эмігравала ў ЗША, а ў канцы XX стагоддзя пачала канцэртаваць у Амерыцы і Еўропе пад імем Datevik.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]