Таццяна Іванаўна Прыгожая
Таццяна Іванаўна Прыгожая | |
---|---|
Нараджэнне |
27 верасня 1959 (64 гады) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Месца працы | |
Узнагароды |
Таццяна Іванаўна Прыгожая (нар. 27 верасня 1959, Саснагорск Ухцінскага раёна Комі АССР) — беларускі ўрач і палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-анколаг.
Працавала ўрачом-інтэрнам бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, урачом-хірургам паліклінікі № 10 г. Гомеля, урачом-анколагам радыехірургічнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай частцы Гомельскага абласнога анкалагічнага дыспансера. Галоўны ўрач установы «Гомельскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер».
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай Асамблеі праваслаўя.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана юбілейнымі медалямі «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя[2].
Зноскі
- ↑ Пригожая Татьяна Ивановна Архівавана 26 верасня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Комі
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Анколагі Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання