Таццяна Рыгораўна Васільева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Таццяна Васільева)
Таццяна Рыгораўна Васільева
Дата нараджэння 28 лютага 1947(1947-02-28)[1][2] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Anatoly Vasilyev[d] і Georgy Martirosyan[d]
Дзеці Yelizaveta Martirosyan[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка, тэлевядучая
Узнагароды
ордэн Пашаны ордэн Дружбы
Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст Расійскай Федэрацыі Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
IMDb ID 0890607
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таццяна Рыгораўна Васільева (руск.: Татья́на Григо́рьевна Васи́льева; пры нараджэнні Іцыковіч; нар. 28 лютага 1947, Ленінград, СССР) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая; народная артыстка Расійскай Федэрацыі (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Рыгор Абрамовіч Іцыковіч (1908—1970), ураджэнец Себежа Віцебскай губерні. У 1969—1983 гадах — актрыса Маскоўскага тэатра сатыры. Дэбют у тэатры — роля камісара ў спектаклі «У палоне часу» паводле п’есы Аляксандра Штэйна. У 1983—1992 гадах — актрыса Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя Уладзіміра Маякоўскага. З 1996 года — актрыса Маскоўскага тэатра «Школа сучаснай п’есы». З 2015 года — вядучая актрыса тэатра «Міленіум» пад кіраўніцтвам Валерыя Панамарэнкі ў Маскве.

Дэбютам у кіно стала роля Веры Аўсяннікавай у фільме «Угледзьцеся ў гэты твар» (1972).

З 2012 па 2017 год вяла некалькі тэлепраграм на «Першым канале»: сувядучая ў тэлепраектах «Паміж намі, дзяўчатамі»; «Справа ваша…»; «Модны прысуд»; «Бабін бунт».

За доўгія гады творчай дзейнасці актрыса сыграла больш за дзевяноста роляў у фільмах і тэлесерыялах.

Член Саюза кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі, Расійскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў.

Зноскі

  1. Tatyana Vasileva — 2020. Праверана 23 мая 2020.
  2. Taťjana Vasiljeva // Taťjana Vasiljeva — 2018. Праверана 23 мая 2020.