Таццяна Віктараўна Шапуцька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Віктараўна Шапуцька
Дата нараджэння 25 верасня 1990(1990-09-25) (33 гады)
Месца нараджэння
Муж Глеб Паўлавіч Лабадзенка
Узнагароды і прэміі

Тацця́на Ві́ктараўна Шапу́цька (нар. 25 верасня 1990; Мінск, БССР, СССР) — беларуская моладзевая дзеячка ў 2007—2010 гадах. З 2011 года працуе журналісткай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла гімназію № 1 імя Францыска Скарыны з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У 2008 годзе паступіла на юрыдычны факультэт БДУ, спецыяльнасць — «паліталогія». У 2009 годзе адлічана з БДУ[1], вышэйшую адукацыю атрымала ў адным з еўрапейскіх універсітэтаў са ступенню бакалаўра палітычных навук у 2014 годзе, скончыла магістратуру «Публічная палітыка».

У шлюбе з журналістам Глебам Лабадзенкам. Мае двух сыноў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Татьяну Шапутько отправляют на судмедэкспертизу, а она пошла в суд (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (11 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.