Твар
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Твар — пярэдняя частка галавы, абмежаваная ілбом, вушамі, шчокамі і падбародкам. На ім знаходзяцца: лоб, бровы, пераносся, вочы, нос, шчокі, скулы, вусны і падбародак. Твар вельмі выразна выказвае чалавечыя пачуцці, такія як боль, радасць, расчараванне, стомленасць, спакой, злосць і іншыя. Твар з'яўляецца найбольш індывідуальнай часткай цела чалавека, па якой звычайна ідэнтыфікуецца чалавек.
На твары чалавека, вылучаюць некалькі самастойных зон росту валасоў. Гэта – бровы, вусы, бакенбарды, барада.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Твар
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |