Барада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барада Францішка Багушэвіча

Барада — валасяное покрыва на ніжняй частцы твару.

У чалавека барада з'яўляецца адным з мужчынскіх другасных палавых прыкмет, абумоўленых наяўнасцю тэстастэрону.

Усе мужчыны Старажытнага Егіпта галілі бараду. Права насіць бараду меў толькі фараон (у знак свайго валодання зямлёй), але яго барада была штучнай. Яе, як і парык, рабілі з воўны або са зрэзаных валасоў, перавітых залатымі ніткамі, і падвязвалі да падбародка шнурком. Гэтай цырыманіяльнай барадзе маглі надаваць розныя формы, але самай распаўсюджанай была загнутая на канцы касічка, падобная да кацінага хваста.

Аляксандр Македонскі загадваў сваім салдатам галіць бараду, каб варожы воін не мог схапіць за яе ў ходзе бітвы.

У Рымскай імперыі выгалены твар і кароткая стрыжка былі аднымі з прыкмет цывілізаванасці і вылучалі рымляніна з «дзікіх» народаў.

Востраў Барбадас ў літаральным перакладзе азначае «барадаты».

Кубінскія паўстанцы супраць рэжыму Батысты на чале з Ф. Кастра былі вядомыя як «барбудас» — барадатыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]