Трапасфера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джамалунгма Трапасфера Стратасфера Метэазонд Метэоры Мезасфера Лінія Кармана Палярнае ззянне Тэрмасфера Экзасфера
Будова атмасферы

Трапасфера (стар.-грэч.: τρόπος — «паварот», «змена» і σφαῖρα - «шар») — ніжні, найбольш вывучаны слой атмасферы, вышынёй у палярных абласцях 8-10 км, ва ўмераных шыротах да 10-12 км, на экватары - 16-18 км.

Пры ўздыме ў трапасферы тэмпература паніжаецца ў сярэднім на 0,65 К праз кожныя 100 м і дасягае 180 ÷ 220 К (-90 ÷ -53 ° C) у верхняй частцы. Гэты верхні пласт трапасферы, у якім зніжэнне тэмпературы з вышынёй спыняецца, называюць трапапаўзай. Наступны, размешчаны вышэй трапасферы, пласт атмасферы называецца стратасфера.

У трапасферы сканцэнтравана больш 80% усёй масы атмасфернага паветра, моцна развітыя турбулентнасць і канвекцыя, сканцэнтравана пераважная частка вадзянога пара, узнікаюць аблокі, фармуюцца атмасферныя франты, развіваюцца цыклоны і антыцыклоны, а таксама іншыя працэсы, якія вызначаюць надвор'е і клімат.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).