Тэадора Агінская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэадора Агінская
Род дзейнасці арыстакратка
Дата нараджэння 1692
Дата смерці 9 верасня 1719(1719-09-09)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Багуслаў Казімір Агінскі
Маці Палідора Аўрора з Урангеляў[d]
Муж Карл Густаў Дзюкер[d]
Дзеці Carl Fredrik Dücker[d]

Тэадора з Казельска Агінская (1692 — 9 верасня 1719, Любек) — вялікалітоўская і шведская арыстакратка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду князёў Агінскіх, дачка князя Багуслава Казіміра Агінскага ў яго першым шлюбе з Палідорай Аўрорай з Урангеляў.

Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, князь Багуслаў Казімір пакінуў Тэадору з іншымі дочкамі і пляменнікамі ў адным з віленскіх кляштараў. Пасля 6 сакавіка 1706 года Вільню захапіў атрад шведскіх драгунаў пад камандаваннем генерал-ад’ютанта Карла Густава Дзюкера з рэчыпасталітаўскімі саюзнікамі[1][2]. Княжна Тэадора са сваякамі з кляштара трапіла ў палон да Дзюкера.[1][2][3][4]

13 кастрычніка 1707 года 15-гадовая Тэадора ўзяла шлюб з Карлам Густавам Дзюкерам. У шлюбе нарадзілася дачка Тэадора Беата (1712) і сын Карл Фрэдрык (1714).

Шведскі перыяд жыцця не вывучаны. Памерла ў Любеку 9 верасня 1719 года.

Зноскі

  1. а б Bring, Samuel E.. Carl Gustaf Dücker (Dücher) (шведск.). National Archives of Sweden. Архівавана з першакрыніцы 10 May 2022. Праверана 7 December 2021.
  2. а б Sundberg, Ulf. Vägen till toppen (шведск.). Populär Historia (2 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 10 May 2022. Праверана 13 January 2022.
  3. Dücker, Carl Gustaf, (шведск.). Project Runeberg. Архівавана з першакрыніцы 10 May 2022. Праверана 7 December 2021.
  4. Sundholm, O. Th. (1873). Sveriges fältmarskalkar [Sweden's Field Marshals] [шведская]. Esaias Edquist. p. 141