Арыстакратыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Формы кіравання, палітычныя рэжымы і сістэмы
Партал:Палітыка · правіць

Арыстакратыя (грэч. ἀριστεύς «знакаміты, высакароднага паходжання» і κράτος, «улада, дзяржава, магутнасць») — форма дзяржаўнага праўлення, пры якой улада належыць шляхце (у адрозненне ад аднаасобнага спадчыннага кіравання манарха, аднаасобнага выбарнага кіравання тырана або дэмакратыі). Рысы гэтай формы праўлення можна ўбачыць у некаторых гарадах-дзяржавах антычнасці (Старажытны Рым, Спарта і г. д.) і ў некаторых сярэднявечных рэспубліках Еўропы. Ёй супрацьпастаўляецца ранняя дэмакратыя, у якой дзяржаўная ўлада прызнаецца прыналежнай ўсёй сукупнасці або большасці грамадзян. У падставе арыстакратыі ляжыць ідэя, што дзяржавай павінны кіраваць толькі абраныя, лепшыя розумы.