Тэберда (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэберда
Характарыстыка
Даўжыня
  • 60 км
Басейн 1 080 км²
Расход вады 27,2 м³/с
Вадацёк
Вусце Кубань
 • Каардынаты 43°46′38″ пн. ш. 41°55′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Кубань → Азоўскае мора

Краіна
Код у ДВР 06020000112108000001760
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэберда[1] (карач.-балк. Теберди́) — рака на Паўночным Каўказе ў Карачаева-Чаркесіі, левы прыток ракі Кубань. Даўжыня — 60 км, плошча вадазборнага басейна — 1080 км², утвараецца зліццём рэк Аманауз і Ганачхір. Жыўленне змяшанае, з перавагай (55 %) ледавікова-снегавога (у басейне Тэберды каля 100 ледавікоў). Найбольшая воднасць у ліпені — жніўні. Сярэднегадавы расход вады — за 45 км ад вусця 27,2 м³/с. Зімой шуга (суцэльнага ледаставу няма).

На Тэберда — горад і курорт Тэберда, у вусці — горад Карачаеўск. Па даліне ракі праходзіць Ваенна-Сухумская дарога. У вярхоўях Тэберды — Тэбердзінскі запаведнік.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Карачаева-Чаркесіі