Карачаева-Чаркесія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карачаева-Чаркеская Рэспубліка
руск.: Карачаево-Черкесская Республика
карач.-балк. Къарачай-Черкес Республика
Шаблон:Lang-abq Къарча-Черкес Республика
Шаблон:Lang-nog Карашай-Шеркеш Республикасы
Шаблон:Lang-kbd Къэрэшей-Шэрджэс Республикэ
 Герб
Coat of Arms of Karachay-Cherkessia.svg
 Сцяг
Flag of Karachay-Cherkessia.svg
Краіна

Расія

Гімн:

Гімн Карачаева-Чаркесіі

Статус

Рэспубліка

Уваходзіць у

Паўночна-Каўказскую федэральную акругу

Уключае

10 раёнаў,
2 гарадскія акругі

Адміністрацыйны цэнтр

Чаркеск

Інш. буйныя гарады

Чаркеск, Усць-Джэгута, Карачаеўск

Дата ўтварэння

12 студзеня 1922 (як Карачаева-Чаркеская АВ)
26 красавіка 1926 (падзел на Карачаеўскую АВ, Чаркескую НА,
Баталпашынскі і Зелянчуцкі раёны;
ад 30 красавіка 1928 Чаркеская НА набывае статус аўт. вобласці)

12 кастрычніка 1943 (ліквідацыя Карачаеўскай АВ)
12 студзеня 1957 (аднаўленне Карачаева-Чаркескай АВ)
30 студзеня 1990 (як Карачаева-Чаркеская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка)
9 снежня 1992 (як Карачаева-Чаркеская Рэспубліка)

Кіраўнік Рэспублікі

Рашыд Цямрэзаў

Старшыня Урада

Мурат Карданаў

Старшыня
Народнага Сходу (Парламенту)

Аляксандр Іваноў

Афіцыйная мова

руская, карачаеўская, кабардзіна-чаркеская, абазінская

Насельніцтва (2013)

471 847[1] (75-е месца)

Шчыльнасць

33,05 чал./км²

Нацыянальны склад

карачаеўцы, рускія, чаркесы, абазіны, нагайцы

Плошча

14 277 км²
(77-е месца)

Карачаева-Чаркеская Рэспубліка на карце

Часавы пояс

+2UTC +4

Код ISO 3166-2

RU-KC

Код аўтам. нумароў

09

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Карачаева-Чаркеская Рэспубліка на Вікісховішчы
Каардынаты: 43°55′ пн. ш. 41°47′ у. д. / 43.916667° пн. ш. 41.783333° у. д. (G) (O) (Я)

Карача́ева-Чарке́сія — суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Паўночным Каўказе.

Размешчаны ў перадгор'ях паўночнай часткі Вялікага Каўказа. Рэспубліка мяжуе на захадзе з Краснадарскім краем, на поўначы са Стаўрапольскім краем, на ўсходзе — з Кабардына-Балкарскай рэспублікай, на поўдні ўздоўж Галоўнага Каўказскага хрыбта — з Абхазіяй і Грузіяй. Уключае Карачай, Чаркесію, Абазінію і тэрыторыі, населеныя казакамі і нагайцамі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чаркеск.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейшая частка (каля 80%) Карачаева-Чаркескай Рэспублікі размешчана ў горнай мясцовасці. У межах рэспублікі вылучаюцца 3 зоны: перадгорная раўніна, перадгор'і і горы Каўказа. На поўначы цягнуцца Перадавыя хрыбты Вялікага Каўказа, на поўдні — Вадараздзельны і Бакавы, іх вышыня дасягае 4000 м. Да ўзбярэжжа Чорнага мора вядуць Марухскі і Клухорскі перавалы. На мяжы з Кабардзіна-Балкарыяй размешчаная гара Эльбрус, самая высокая вяршыня Каўказа.

У рэспубліцы ёсць шмат водных рэсурсаў: каля 130 высакагорных азёр, мноства горных вадаспадаў. Працякаюць 172 ракі, з якіх самыя буйныя — Кубань, Вялікі і Малы Зелянчук, Уруп, Лаба; маецца Кубанскае вадасховішча. Дзеючая ў рэспубліцы сістэма Вялікага Стаўрапольскага канала з'яўляецца крыніцай водазабеспячэння для Стаўрапольскага края.

Нетры багатыя прыроднымі выкапнямі: каменны вугаль, граніт, мармур, розныя руды і гліны. У вялікіх запасах — лячэбныя мінеральныя воды, прысутнічаюць мноства тэрмальных крыніц. Карачаева-Чаркесія размешчана ў зоне горных стэпаў і шыракалістых лясоў. У лясах і высакагор'і захавалася багатая флора і фаўна. На тэрыторыі рэспублікі знаходзяцца Тэбердзінскі запаведнік і частка Каўказскага запаведніка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Карачаева-Чаркесія з'яўляецца шматнацыянальнай рэспублікай: на яе тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш 80 нацыянальнасцей. Агульная колькасць насельніцтва складае 434,5 тыс. чал.(2005). Шчыльнасць насельніцтва — 30,8 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва — 44,1%.

Нацыянальны склад: карачаеўцы (38,5 %), рускія (33,6 %), чаркесы (11,3 %), абазіны (7,4 %), нагайцы (3,4 %).

Адміністратыўны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка падзеленая на 10 раёнаў; налічваецца 144 населеных пункта, з іх — 4 буйных горада (Чаркеск, Карачаеўск, Усць-Джэгута і Цеберда). Раёны:

  • Усць-Джэгуцінскі
  • Зелянчуцкі
  • Малакарачаеўскі
  • Прыкубанскі
  • Хабезскі
  • Адыге-Хабльскі
  • Карачаеўскі
  • Урупскі


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

  1. http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul.xls