Азоўскае мора

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Азо́ўскае мо́ра (усходнеслав. Су́рожское): унутрымацерыковае мора Міжземнаморскага басейну. Амывае берагі Украіны і Расіі. Злучаецца Керчанскім пралівам з Чорным морам.

Плошча 39 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 7 м, максімальная 13 м. Тэмпература вады летам 25—30 °C, зімой — каля 0 °C. Замярзае з лістапада—снежня да сакавіка—красавіка. Салёнасць 2—11‰. Пераважаюць усходнія і паўночна-усходнія вятры, цячэнні няўстойлівыя, залежаць ад вятроў. Ападкі 300—520 мм за год, пераважна летам. Утварае шэраг плыткіх заліваў: Таганрогскі, Тэмрукскі, Сіваш і інш. Берагі пераважна нізкія, на Пд — абрывістыя.

Асноўныя порты і ВМБ: Марыупаль, Бярдзянск (усе — Украіна), Таганрог, Ейск (усе — Расія).


Літ.:
  • ВЭС-83, С.23.