Тэраса Бруля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Выгляд часткі тэрасы Бруля з боку Эльбы

Тэраса Бруля (ням.: Brühlsche Terrasse) — архітэктурны ансамбль і турыстычная славутасць ў Дрэздэне. Яна размешчана ў цэнтры старога горада і распасціраецца прыкладна на 500 метраў уздоўж Эльбы паміж мастом Аўгуста і мастом Каролы. Тэраса Бруля таксама вядомая як Балкон Еўропы. Тэрмін узнік у пачатку 19-га стагоддзя і пазней часта выкарыстоўваўся ў літаратуры. Тэраса Бруля з'яўляецца часткай знакамітага віда на цэнтр Дрэздэна (т. зв. панарамы Каналета).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова тэраса была ўзведзена як частка фартыфікацый Дрэздэна ў XVI стагоддзі. Назва тэрасы ўзыходзіць да графа фон Бруля, па чыім загадзе Ёган Крыстаф Кнефель узвёў на тэрасе шматлікія будынкі: Галерэя Бруля, Бібліятэка Бруля, Бельведэр, палац Бруля і Сад Брунэцці). Пасля перабудовы Брулем тэраса страціла сваё ваеннае значэнне.

У 1814 годзе князь Мікалай Рэпнін-Валконскі, які быў генерал-губернатарам Саксоніі пасля яе разгрому ў Бітве народаў, загадаў зрабіць тэрасу даступнай для грамадскасці.

Архітэктару Готлабу Фрыдрыху Тармаеру было даручана пабудаваць шырокую парадную лесвіцу, якая была першапачаткова ўпрыгожана двума львамі з пясчаніку працы Хрысціяна Готліба Кюна. У 1820 пад тэрасай была пабудавана набярэжная Терасэнуфер. Каб палепшыць доступ да тэрасы, да яе былі зробленыя праходы з Мюнцгасэ ў 1848 і з Георг-Трой-Платц у 1890—1894. У канцы 19-га — пачатку 20-га стагоддзя першапачатковыя пабудовы Бруля былі заменены на сучасныя будынкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons