Каналета
| Каналета | |
| Імя пры нараджэнні: |
Giovanni Antonio Canal |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
20 красавіка 1768 (70 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Жанр: | |
| Стыль: | |
| Уплыў на: | |
Джава́ні Анто́ніа Кана́ль (іт. Giovanni Antonio Canal), вядомы таксама пад імем Каналета (іт. Canaletto; 7 кастрычніка 1697, Венецыя — 20 красавіка 1768, Венецыя) — італьянскі мастак, глава венецыянскай школы ведутыстаў, майстар гарадскіх пейзажаў у стылі барока. Мянушку Каналета акрамя Антоніа Каналя насіў і яго пляменнік, Бернарда Белота, таксама знакаміты пейзажыст.
Змест |
Біяграфія і творчасць [правіць]
Антоніа Каналь нарадзіўся 7 кастрычніка 1697 года ў Венецыі. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Бернарда Каналя, тэатральнага мастака, дапамагаў яму афармляць спектаклі ў тэатрах Венецыі.
У 1719 годзе наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з творчасцю знакамітага ведутыста Джавані Паола Паніні. Пасля гэтага пачаў пісаць свае знакамітыя краявіды Венецыі. Першым вядомым даследчыкам працай Каналя з аўтарскім подпісам з'яўляецца «Архітэктурнае капрыча» (1723). У адрозненне ад большасці мастакоў таго часу Каналета на раннім этапе сваёй творчасці пісаў свае краявіды (ведуты) адразу з натуры, не робячы папярэдніх накідаў і эскізаў. Пасля стаў пісаць у студыі, карыстаючыся камерай-абскурай. Пейзажы таго перыяду адрозніваюцца дэталёва дакладным адлюстраваннем гарадскога краявіду[1]
Вялікая колькасць прац Каналета былі з поспехам прададзены англічанам, якія прыязджалі ў Венецыю для навучання. Шматлікія існуючыя і ўяўныя ведуты Каналета стваркае па заказе англійскіх калекцыянераў, напрыклад серыю гарадскіх краявідаў для лорда Бедфарда ў 1730—1731 гадах. У 1740 годзе гэта крыніца прыбытку знік: пачалася вайна за аўстрыйскую спадчыну, і брытанцы сталі радзей прыязджаць на кантынент.
У 1746 годзе Каналета едзе ў Лондан, каб быць бліжэй да каналаў збыту сваіх карцін. На працягу дзевяці гадоў ён жыве ў Англіі, піша віды мясцовых палацаў і дамоў. У гэты перыяд у яго творчасці з'яўляецца другаснасць, тэхніка перастае падабацца заказчыкам. У 1755 годзе мастак вяртаецца ў Венецыю.
У 1763 годзе яго абіраюць у Венецыянскую акадэмію мастацтваў.
Каналета памёр 19 красавіка 1768 года ў роднай Венецыі.
Палотны [правіць]
- «Капрыча з руінамі», 1720-21, Фонд Дж. Чыні, Венецыя;
- «Прыём французскага пасла ў Венецыі», 1724 г., Эрмітаж, Санкт-Пецярбург;
- «Від Лондана», 1746 г., прыватны збор, Лондан;
- «Аўтапартрэт», 1746 г., прыватны збор, Англія;
- «Палацца Грымані», 1756 г., Лонданская Нацыянальная галерэя;
- «Свята заручын венецыянскага дожа з Адрыятычным морам», каля 1763-64, ДММІ, Масква.
Зноскі
- ↑ Энциклопедия Мировое Искусство. М., «ОЛМА-ПРЕСС», 2002.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каналета