Тэрмахалінная цыркуляцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Спрошчанае ўяўленне акіянскай тэрмахалінной цыркуляцыі. Сінія лініі - глыбакаводныя плыні (якія нясуць больш шчыльныя воды), чырвоныя лініі - павярхоўныя плыні (якія нясуць менш шчыльныя воды)

Тэрмахалі́нная цыркуля́цыя - цыркуляцыя, якая ствараецца за кошт перападу шчыльнасці вады, што ўтварыўся з прычыны неаднастайнасці размеркавання тэмпературы і салёнасці ў акіяне.

Сутнасць[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін Тэрмахалінная цыркуляцыя адносіцца да той часткі буйнамаштабнай акіянічнай цыркуляцыі, якая выклікаецца градыентамі шчыльнасці ў выніку дзеяння патокаў прэснай вады і цяпла. Прыметнік тэрмахалінны складаецца з двух частак: тэрма - тэмпература і халін - салёнасць. Гэтыя два фактары (тэмпература і салёнасць) разам вызначаюць шчыльнасць марской вады. Ветравыя паверхневыя плыні (такія як Гальфстрым) перамяшчаюць воды з экватарыяльнай частцы Атлантычнага акіяна да поўначы. Гэтыя воды адначасна астуджаюцца і ў выніку за кошт павелічэння шчыльнасці апускаюцца да дна (фармуючы Паўночна-Атлантычнага глыбінную водную масу). Шчыльныя воды на глыбінях перамяшчаюцца ў бок, процілеглы кірунку руху ветравых плыняў. Хоць вялікая іх частка падымаецца назад да паверхні ў раёне Паўднёвага акіяна, самыя старыя з іх (з транзітным часам каля 1600 гадоў) паднімаюцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна (Primeau, 2005). Такім чынам паміж акіянскімі басейнамі існуе пастаяннае перамешванне, якое памяншае розніцу паміж імі і аб'ядноўвае акіяны Зямлі ў глабальную сістэму. Падчас руху водныя масы пастаянна перамяшчаюць як энергію (у форме цяпла), так і рэчыва (часціцы, раствораныя рэчывы і газы), таму тэрмахалінная цыркуляцыя істотна ўплывае на клімат Зямлі.

Тэрмахалінную цыркуляцыю часта называюць акіянскім канвеерам, або акіянскай канвеернай стужкай (англ.: {{{1}}}: ocean conveyor belt).