Шчыльнасць
| Шчыльнасць | |
![]() |
|
| Размернасць |
L−3M |
|---|---|
| Адзінкі вымярэння | |
| СГС |
г/см³ |
| Заўвагі | |
Шчыльнасць – фізічная велічыня, адносіны паміж масай і аб’ёмам.
Для вымярэння Ш. Ужываюцца шчыльнамеры, пікнаметры, арэометры, гідрастатычнае ўзважванне. Адзінка вымярэння – кілаграм на кубічны метр, кг/м³.
Для несуцэльных, порыстых и сыпучых целаў вызначаюць сапраўдную Ш. (бяз уліку пустотаў) і ўмоўную Ш. (адносіну масы цела да ўсяго займанага аб’ёму).
Ш. звычайна змяншаецца з ростам тэмпературы у выніку цеплавога пашырэння целаў і павялічваецца з узрастаннем ціску. У выніку фазавых пераходаў Ш. змяняецца скачком. У выніку пераходу з вадкага стану ў цвёрды Ш. звычайна расце, але для вады яна наадварот, змяншаецца.
Дыяпазон значенняў Ш. прыродных целаў і рэчыва вельмі шырокі. Ш. міжзорнай прасторы ня больш 10-21 кг/м³, сярэдняя Ш. Сонца 1410 кг/м³, Сярэдняя Ш. Зямлі — 5520, найбольшая сярод металаў Ш. осмію — 22 500 кг/м³, Ш. атомных ядраў — 1017 кг/м³, Ш. нейтронных зорак яшчэ большая.

