Удзельнік:Taisiya505/Еўропа 2020

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Еўропа 2020 — прынятая ў 2010 году еўрапейская стратэгія эканамічнага развіцця на найбліжэйшыя 10 гадоў [1][2].

Перадумовы прыняцця новай стратэгіі[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года, Еўропа, як і ўвесь свет, сутыкнулася з цяжкім эканамічным крызісам з часу Великой дэпрэсіі. У выніку гэтага крызісу Еўропа замарудзіла сваё эканамічнае развіццё. Галоўнымі праблемамі еўрапейскіх краін сталі: высокі ўзровень беспрацоўя, марудны эканамічны рост, нарастальны узровень знешняга доўгу.

Лідары краін-сяброў ЕС у працэсе абмеркаванні праблем эканамічнага развіцця Еўропы вырашылі аб неабходнасці кансалідацыі намаганняў выхаду з крызісу і стварэння ўмоў для ўстойлівага развіцця.

Распрацаваная стратэгія «Еўропа 2020» дае адказ на пытанне якім чынам магчыма выйсці з крызісу і стварыць ўмовы для ўстойлівага росту і развіцця.

Мэты ды асноўныя фактары ўмацавання эканомікі ў адпаведнасці са стратэгіяй Еўропа 2020[правіць | правіць зыходнік]

«Еўропа 2020» ўсталёўвае тры асноўных фактары умацаванні эканомікі:[2]

  1. Разумны рост: развіццё эканомікі, заснаванае на ведах і інавацыях.
  2. Устойлівы рост: стварэнне эканомікі, заснаванай на мэтазгодным выкарыстанні рэсурсаў, экалогіi і канкурэнцыі.
  3. Усёабдымны рост: спрыянне павышэнню ўзроўню занятасці, дасягненне сацыяльнай і тэрытарыяльнай згоды.

У адпаведнасці са стратэгіяй ставяцца наступныя асноўныя мэты, якіх Еўропа збіраецца дасягнуць да 2020 года:

  1. 75% насялення ва ўзросце ад 20 гадоў да 64 гадоў павінны быць працаўладкаваны.
  2. 3% ВУП ЕС павінна быць інвесціравана ў даследаванні і распрацоўкі.
  3. Дасягненне мэт энергетычнай палітыкі і палітыкі адносна змены клімату (уключаючы зніжэнне забруджвання навакольнага асяроддзя на 30%).
  4. Дзель вучняў, якія кінулі школы, не павінна перавышаць 10%. Не менш за 40% моладзі павінны мець вышэйшую адукацыю.
  5. Скарачэнне колькасці людзей, якія знаходзяцца ў небяспецы апынуцца за мяжой беднасці, на 20 млн.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Лидеры ЕС одобрили стратегию «Европа 2020», сообщают источники
  2. а б Арабей, Елизавета. Новая европейская стратегия "Европа 2020" (руск.). Право Европейского Союза. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 10 лістапада 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

[[Катэгорыя:Эканоміка Еўрасаюза]]