Узброены канфлікт у Эквадоры (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узброены канфлікт у Эквадоры (2024)
Эквадорскія вайскоўцы разам з мірнымі жыхарамі, 13 студзеня.
Эквадорскія вайскоўцы разам з мірнымі жыхарамі, 13 студзеня.
Дата 9 студзеня 2024 года ― наш час
Месца  Эквадор
Статус працягваецца
Праціўнікі
Улады, сілавікі, грамадзянскія атрады самаабароны 22 злачынныя групоўкі[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узброены канфлікт у Эквадоры — узброены канфлікт, які пачаўся 9 студзеня 2024 года ў Эквадоры паміж урадам і найбуйнейшай мафіёзнымі групоўкамі.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Эквадор, пачынаючы з 2018 года, сутыкнуўся з хваляй гвалту. Дзяржава стала крытычна важным пунктам транзіту какаіну, а таму злачынныя групоўкі сталі змагацца за кантроль над маршрутамі наркагандлю і турмамі. У турэмных сутычках загінулі сотні зняволеных[2].

У такіх умовах прайшлі ўсеагульныя выбары 2023 года. За два тыдні да першага тура прэзідэнцкіх выбараў быў забіты кандыдат Фернанда Вільявісенсіа[3]. Астатнія кандыдаты таксама сутыкнуліся з рознымі праявамі злачыннасці — ад стральбы побач з імі да перастрэлак блізу месцаў правядзення мітынгаў[4]. Перадвыбарчыя кампаніі прыйшлося датэрмінова завяршыць 17 жніўня, а на фінальных мітынгах палітыкі выступалі ў бронекамізэльках і касках[5].

Па паведамленні The Washington Post, аналітыкі разведкі заявілі, што актывізацыя бандытаў у студзені 2024 года магла быць справакаваныя, прынамсі часткова, нядаўнім расследаваннем сувязяў паміж наркагандлярамі, злачыннымі групоўкамі і палітычнымі дзеячамі[6].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Барыкада ў шпіталі Сейбас падчас атакі баевікоў, 9 студзеня.

7 студзеня 2024 года кіраўнік групоўкі «Los Choneros» Хасэ Масіяса Вільямар збег з турмы г. Гуаякіль у дзень свайго запланаванага пераводу ў турму строгага рэжыму[7]. У ноч на 8 студзеня чацвёра паліцэйскіх былі выкрадзеныя ў Кіта і Кеведа[8]. На гэтым фоне 9 студзеня прэзідэнт Эквадора Даніэль Набоа падпісаў указ аб аб’яўленні «ўнутранага ўзброенага канфлікту» на тэрыторыі краіны з удзелам некалькіх арганізаваных злачынных і тэрарыстычных груповак[9]. Пасля адбылося некалькі турэмных бунтаў[10]. Праз сацыяльныя сеткі зняволеныя сталі распаўсюджваюць відэаролікі, на якіх яны забіваюць турэмшчыкаў, патрабуючы прамога дыялогу з кіраўніком дзяржавы, пры гэтым пагражаючы працягнуць гвалт[11].

У той жа дзень каля 2 гадзін дня па мясцовым часе, узброіўшыся пісталетамі, кулямётамі і дынамітнымі шашкамі, злачынцы ў масках праніклі ў галоўны офіс тэлекампаніі TC Televisión (г. Гуаякіль). У той момант у эфір выходзіла навінавая праграма El noticiero. У студыю ўварваліся 13 баевікоў[12] і захапілі ўсіх людзей у закладнікі[13], але пазней іх вызваліў спецназ[12]. Таксама мясцовыя СМІ паведамілі аб стральбе ў гуаякільскім універсітэце[14]. Акрамя таго, бандыты зладзілі некалькіх нападаў на мірных жыхароў, у тым ліку з прымяненнем выбухоўкі[15] і кактэйля Молатава[16][17]. Так, напрыклад, у гандлёвым цэнтры Albán Borja (Гуаякіль) былі застрэленыя два чалавекі[18]. Пад напады баевікоў трапілі некалькі бальніц[19].

10 студзеня вайскоўцы правялі аперацыю ў г. Эсмеральдас, знішчыўшы прытулак наркамафіі[20]. На наступны дзень баевікі атакавалі начны клуб у Эль-Кока, забіўшы траіх чалавек[21]. 13 студзеня члены злачынных груповак вызвалілі 2 захопленых паліцыянтаў[22]. Тым часам працягваліся выкраданні цывільных асоб[23]. 17 студзеня ў г. Гуаякіль быў застрэлены пракурор Сесар Суарэс, які кіраваў расследаваннем нападу на тэлестанцыю[24]. На наступны дзень сілавікі пачалі штурм цэнтральнай гарадской турмы[25]. 21 студзеня паліцыя перашкодзіла бандытам захапіць бальніцу ў Ягуачы, затрымаўшы 68 чалавек[26].

7 лютага ў Нараджале застрэлена Дзіяна Карнера, член Руху грамадзянскай рэвалюцыі[27]. 23 лютага трое зняволеных збеглі з турмы ў Латакунгу[28], якую нядаўна адбілі сілавікі ў баевікоў мафіі[29].

8 сакавіка прэзідэнт падоўжыў надзвычайнае становішча на трыццаць дзён. Пры гэтым адзначалася станоўначая дынаміка: колькасць забойстваў скарацілася ўдвая з 24 забойстваў у дзень да 12, было арыштавана больш за 11 700 чалавек[30]. 24 сакавіка бандыты забілі мэра Сан-Вісэнтэ Брыджыт Гарсію і яе супрацоўніка[31]. 28 сакавіка трое зняволеных былі забітыя і яшчэ шасцёра атрымалі раненні ў выніку бунту ў турме № 8 у г. Гуаякіль[32]. 29 сакавіка ў правінцыі Манабі былі выкрадзеныя адзінаццаць чалавек. Пяцёра з іх пазней былі знойдзены забітымі, а астатнія шасцёра, уключаючы пецярых дзяцей, былі вызваленыя. 31 сакавіка дзевяць чалавек былі забітыя і яшчэ дзесяць атрымалі раненні пасля таго, як баевікі адкрылі агонь па групе людзей на пешаходнай вуліцы ў сталічным раёне Гуасмо[33].

17 красавіка быў застрэлены Хасэ Санчэс, мэр горада Каміла-Понсэ-Энрыкес (правінцыя Асуай), а 19 красавіка — Хорхе Мальданада, мэр горада Партавела (правінцыя Эль-Ора)[34].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 10 студзеня было забіта 2 паліцыянтаў[35], яшчэ 7 выкрадзены[36]. Акрамя таго, 329 затрыманы[37], 8 мірных жыхароў загінулі[35]. Пазней колькасць забітых цывільных асоб вырасла да 14[38][39]. На 13 студзеня загінула 5 баевікоў[40].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

У гарадах Кіта і Гуаякіль былі зачынены банкі, рынкі, крамы і метро[41][42][43], а міжнародны аэрапорт імя Марыскаля Сукрэ адмяніў усе рэйсы[44]. Міністэрства адукацыі Эквадора распарадзілася прыпыніць вочныя заняткі па ўсёй краіне, загадаўшы праводзіць заняткі анлайн да 12 студзеня[45].

Канфедэрацыя карэнных народаў Эквадора і эквадорская Епіскапальная канферэнцыя заклікалі да нацыянальнага адзінства для пераадолення «сітуацыі беспрэцэдэнтнага гвалту». Яны падкрэслілі, што нацыянальны ўрад павінен дзейнічаць у рамках дзеючай прававой базы, дадаўшы, што дзяржава не павінна выкарыстоўваць гэты крызіс «як падставу для прыняцця непапулярных законаў»[46][47]

Былы прэзідэнт Рафаэль Карэа выказаў падтрымку рашэнню Набоа[48].

Шэраг краін Лацінскай Амерыкі і Еўропы выказалі занепакоенасць і салідарнасць з эквадорскім урадам[49]. ЗША і Мексіка заявілі, што гатовы аказаць дапамогу ў барацьбе са злачыннымі групоўкамі[50][51].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Армия Эквадора объявила 22 преступные группировки военной целью
  2. Ecuadorian president declares armed conflict as gunmen storm TV studio
  3. Подозреваемого в убийстве кандидата в президенты Эквадора задержали
  4. В Эквадоре накануне выборов напали на кандидата в президенты и мэра города
  5. Ecuador presidential campaigning ends amid tight security and bulletproof vests
  6. Ecuadorian president declares armed conflict as gunmen storm TV studio
  7. Ecuador declares state of emergency after narco boss escapes prison (англ.). France 24 (8 студзеня 2024). Праверана 9 студзеня 2024.
  8. A notorious Ecuadorian gang leader vanishes from prison and authorities investigate if he escaped. AP (8 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 8 January 2024. Праверана 9 January 2024.
  9. Noboa, Daniel. Daniel Noboa Azin on X. X (9 студзеня 2024). Праверана January 9, 2024.
  10. Ecuador declares state of emergency after narco boss escapes prison (англ.). France 24 (8 студзеня 2024). Праверана 9 студзеня 2024.
  11. PERU21, NOTICIAS. Crisis en Ecuador: Terroristas asesinan a guías penitenciarios secuestrados | VIDEO | ecuador | asesinato | terrorismo | narcotrafico | guias penitenciarios | rehenes | daniel noboa | crisis en ecuador | MUNDO (ісп.). Peru21 (9 студзеня 2024). Праверана 9 студзеня 2024.
  12. а б Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1].
  13. Бандиты захватили столичную телестудию в Эквадоре
  14. Ecuador in complete chaos as gunmen take over TV station and terrorize college campus (англ.). MARCA (9 студзеня 2024). Праверана 9 January 2024.
  15. Quito: saqueos y desmanes se reportaron en el Centro Histórico
  16. Doce detenidos por hechos violentos en las ciudades ecuatorianas de Esmeraldas y Atacames(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2024. Праверана 11 студзеня 2024.
  17. Muere portavoz de Narcóticos Anónimos tras ser quemado vivo en Esmeraldas
  18. "Situación en Ecuador EN VIVO: últimas noticias sobre la crisis en Guayaquil". El Comercio. 9 January 2024. Архівавана з арыгінала 10 January 2024. Праверана 2024-01-09.
  19. Ola de terror en Guayaquil dejó ocho muertos y cinco hospitales atacados
  20. Primer balance de las Fuerzas Armadas de Ecuador: cinco terroristas fueron abatidos y hay 329 detenidos
  21. criminoso realizado contra discoteca no Equador deixa três mortos e 11 feridos
  22. Liberan a policías secuestrados por terroristas en El Oro
  23. La Policía liberó esta madrugada a dos trabajadores secuestrados por delincuentes en Trinidad de Dios
  24. "Ecuador prosecutor investigating gang attack on TV station shot and killed". The Guardian.
  25. "Ecuador security forces launch major prison operation". BBC. 18 January 2024.
  26. "Dozens Arrested In Ecuador After Hospital Assault". Barron’s. 21 January 2024.
  27. K.G. A manos de sicarios murió Diana Carnero, concejal de Ecuador(нявызн.). www.vanguardia.com (8 лютага 2024). Праверана 9 лютага 2024.
  28. "Prisoners' escape from Ecuadorian prison touted as success on day of press visit". La Prensa Latina. 23 February 2024. Праверана 20 March 2024.
  29. Mella, Carolina (24 February 2024). "Ecuador's failed attempt to follow El Salvador's model for prisons: Escapes and gang control continue". El País English. Праверана 20 March 2024.
  30. Ecuador extends its state of emergency by 30 days (англ.). NBC News (8 сакавіка 2024). Праверана 21 сакавіка 2024.
  31. Mella, Carolina. Asesinada a tiros una alcaldesa en Ecuador (ісп.). El País América (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.
  32. Ecuador Prison Riot Leaves 3 Dead, 6 Injured (англ.). VOA (28 сакавіка 2024). Праверана 1 April 2024.
  33. Gunmen in Ecuador kill 9, injure 10 others in attack in coastal city of Guayaquil as violence surges (англ.). AP News (1 красавіка 2024). Праверана 1 April 2024.
  34. Second Ecuadoran Mayor Killed Ahead Of Anti-crime Referendum: Police (англ.). Barron's (20 красавіка 2024). Праверана 20 April 2024.
  35. а б "At least ten dead, including two police officers, left the wave of drug violence in Ecuador" [Spanish]. Infobae. 10 January 2024. Праверана 10 January 2024.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  36. Cuatro policías secuestrados en Ecuador en medio del estado de excepción por la violencia narco
  37. Ecuador: 329 presuntos terroristas detenidos y cinco abatidos en 24 horas, según Ejército
  38. Policía Nacional informó acciones ejecutadas en Guayaquil
  39. Crisis en Ecuador deja más de 100 guías penitenciarios secuestrados: desconocen estado de las víctimas
  40. Solano, Gonzalo; Molina, Gabriela (13 January 2024). "Casi 900 detenidos y 5 delincuentes abatidos en Ecuador ante despliegue militar y alza de impuestos" [Almost 900 detainees with 5 criminals killed in Ecuador following military deployment after tax increases]. Associated Press [іспанская]. Архівавана з арыгінала 13 January 2024. Праверана 13 January 2024.
  41. Locales comerciales de Quito y los valles cerraron ante alerta de saqueos. El Universo (9 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 January 2024. Праверана 9 January 2024.
  42. Mercados municipales cierran anticipademente ante hechos delictivos en Guayaquil (ісп.). El Universo (9 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 January 2024. Праверана 10 January 2024.
  43. Metro de Quito habilitó solo un acceso por estación pero está operativo (ісп.). El Telégrafo (9 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 January 2024. Праверана 10 January 2024.
  44. Requisitos para los viajeros del aeropuerto de Quito ante situación que atraviesa el país (ісп.). Metro Ecuador (9 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 January 2024. Праверана 10 January 2024.
  45. Ministerio de Educación suspende las clases presenciales en todo Ecuador hasta el 12 de enero. El Universo (9 студзеня 2024). Праверана 9 студзеня 2024.
  46. CONAIE. X. Архівавана з першакрыніцы 10 January 2024. Праверана 10 January 2024.
  47. Conferencia Episcopal Ecuatoriana: La violencia no prevalecerá
  48. "Rafael Correa apoyó la decisión del presidente Noboa de declarar el conflicto armado interno en Ecuador: "Es hora de la unidad nacional"". Infobae. 9 January 2024. Архівавана з арыгінала 10 January 2024. Праверана 10 January 2024.
  49. El mundo sigue con preocupación la arremetida de la violencia narco en Ecuador - Diario El Salvador
  50. Declaración - Relaciones Exteriores México
  51. Pronunciamiento - Brian Nichols