Уладзімір Аляксеевіч Грачанічэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксеевіч Грачанічэнка
Дата нараджэння 29 студзеня 1908(1908-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Альма-матар
Бітвы/войны

Уладзімір Аляксеевіч Грачанічэнка (29 студзеня 1908, Шпыліўка, Сумскі раён — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1928 года ў Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1932 года[1]. Удзельнік Польскага паходу Чырвонай Арміі ў 1939 годзе[1].

Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ ў 1941 годзе. У партызанскім руху з мая 1942 года, са жніўня 1942 года камісар атраду, кавалерыйскага дывізіёна. З 1944 на 2-м Украінскім фронце, удзельнік вызвалення Венгрыі, Чэхаславакіі. Да 1958 года ў Савецкай Арміі, у 1958—1964 гадах на савецкай працы[1].

Зноскі

  1. а б в Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.. с. 170.