Уладзімір Максімавіч Карчэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Максімавіч Карчэўскі
Дата нараджэння 16 ліпеня 1943(1943-07-16) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Навуковая ступень дацэнт
Узнагароды

Уладзімір Максімавіч Карчэўскі (нар. 16 ліпеня 1943, в. Кляпалі, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — дацэнт, выдатнік фізічнай культуры СССР (1974), заслужаны трэнер БССР (1992), выдатнік адукацыі Беларусі (1996), заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў ў ГрДУ імя Янкі Купалы на пасадах загадчыка кафедры спартыўных гульняў, з 1994 года дэкан Факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2007), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2009).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]