Уладзіслаў Валянцінавіч Лосеў
Уладзіслаў Валянцінавіч Лосеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 красавіка 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лістапада 1990 (52 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзіслаў Валянцінавіч Лосеў (28 красавіка 1938, в. Жывёлагадоўчы Саўгас, Горкаўскі раён, Омская вобласць, Расія — 18 лістапада 1990) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі перадачы інфармацыі, перашкодаўстойлівага кадзіравання інфармацыі і лічбавай апрацоўкі сігналаў. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1985)
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (кваліфікацыя «Радыёінжынер», 1960), Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя В. І. Ульянава (Леніна) (аспірантура).
Працаваў у Уральскім політэхнічным інстытуце імя С. М. Кірава (1962—1964), Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1968—1990; кафедра радыёперадаючых устройстваў і радыётэхнічных сістэм, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: лічбавая апрацоўка сігналаў; матэматычныя асновы кадзіравання і дэкадзіравання пры захоўванні і перадачы інфармацыі; ахова інфармацыі. Заснавальнік навуковай школы па лічбавай апрацоўцы сігналаў і перашкодаўстойлівым кадзіраванні.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, прэміі Савета Міністраў СССР і інш.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Поиск и декодирование сложных дискретных сигналов / В. В. Лосев, Е. Б. Бродская, В. И. Коржик. — Москва, 1988.
- Микропроцессорные устройства обработки информации. Алгоритмы цифровой обработки : учебное пособие для радиотехнических специальностей вузов / В. В. Лосев. — Минск, 1990.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лосев Владислав Валентинович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 185—187.
- Лосеў Уладзіслаў Валянцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 347. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 28 красавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Омскай вобласці
- Памерлі 18 лістапада
- Памерлі ў 1990 годзе
- Выкладчыкі УДТУ
- Выкладчыкі БДУІР
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі УДТУ
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага электратэхнічнага ўніверсітэта
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта