28 красавіка
З Вікіпедыя.
28 красавіка - сто васемнаццаты (сто дзевятнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1799: Расійскія войскі пад камандаваннем А. В. Суворава ўзялі Мілан.
- 1919: У Вільні надрукаваны першы нумар газеты "Беларуская думка" (рэд. І. Вайцяховіч), апошні нумар выданы 27.7.1919.
- 1947: Нарвежскі даследчык Тур Хейердал з пяццю таварышамі на бальсавым плыце Кон-Цікі выйшаў у падарожжа з Перу да астравоў Акіяніі.
- 1955: Пачалося будаўніцтва касмадрома Байканур.
- 1956: Паводле Указу Прэзідыюма ВС СССР скасаваная дэпартацыя народаў, дэпартаваныя атрымалі магчымасць вярнуцца на радзіму.
[правіць] Нарадзіліся
- 1442: Эдуард IV, кароль англійскі
- 1831: Елена Малахавец, рускі кулінар (пам. 15.12.1918)
- 1889: Антоніу Салазар, партугальскі дыктатар (1932-1968) (пам. 27.7.1970)
- 1908: Оскар Шындлер, нямецкі прадпрымальнік (пам. 9.10.1974)
- 1924: Данатас Баніоніс, літоўскі акцёр
- 1937: Садам Хусейн, прэзідэнт Ірака (1979-2003) (пам. 30.12.2006)
[правіць] Памерлі
- 1813: Міхаіл Кутузаў, расійскі палкаводзец (нар. 16.9.1745)
- 1819: Аляксандр Баранаў, расійскі прадпрымальнік, кіраўнік расійскіх калоній ў Амерыцы (1790-1818) (нар. 3.2.1746)
- 1864: Міхал Аскерка, лекар, удзельнік паўстання 1863-1864 (нар. 1836)
- 1883: Уладзімір Кавалеўскі, беларускі прыродазнаўца, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў
- 1944: Ільдэфонс Бобіч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёлу (нар. 10.1.1890)
- 1945: Беніта Мусаліні, адзін са стваральнікаў ідэалогіі фашызму (нар. 29.7.1883)
- 1994: Алег Іванавіч Барысаў, рускі актор, Народны артыст СССР
- 2005: Эрык дэ Савентхем, нямецкі каталіцкі дзеяч
- 2007: Карл Фрыдрых фон Вайцзекер, нямецкі фізык і філосаф

