Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч
Ліс
Ліс
войскі менскі[d]
1737 — 1748
Папярэднік Францішак Валадковіч[d]
Пераемнік Лявон Павел Валадковіч
мечнік менскі[d]
староста рушаўскі[d]
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
з 1730

Смерць не раней за 1745 і не пазней за 1750
Род Ваньковічы
Бацька Ян Жыгімонт Ваньковіч
Маці Соф’я з Храпавіцкіх[d]
Жонка Алена Барбара з Валадковічаў[d] і Тэрэза Філіповіч[d]
Дзеці Тадэвуш Казімір Ваньковіч і Адам Ваньковіч[d]

Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч (? — паміж 1745 і 1750) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс». Сын Яна Жыгімонта Ваньковіча і Соф’і Храпавіцкай, дачкі віцебскага кашталяна.

Мечнік менскі, войскі менскі ў 1738—1763 гадах, стараста рушаўскі ў 1728 годзе. Пасол на соймы 1711, 1717, 1722, 1726, 1734 гадоў, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1730 годзе.

Валодаў у 1707 годзе маёнткамі Волма, Кабылічы, Гарэлец Менскага павета, паводле леннага права валодаў маёнткам Кляпіна Рэчыцкага павета з 1714 года,

Памёр паміж 1745 і 1750 гадах.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з Аленай-Барбарай з Валадковічаў, з якой меў сыноў:

  • Антоні, стараста рушаўскі.
  • Тадэвуш-Казімір, стараста шатроўскі, канюшы менскі, лоўчы менскі, падчашы менскі.

У другім шлюбе з Тэрэзай з Філіповічаў, з якой меў сына Адама.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]