Ула Лёвен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ула Лёвен
Spouse of the Prime Minister of Sweden[d]
3 кастрычніка 2014 — 30 лістапада 2021
Папярэднік Filippa Reinfeldt[d]
Пераемнік Richard Friberg[d]

Нараджэнне 29 мая 1951(1951-05-29) (72 гады)
Муж Стэфан Лёвен
Партыя
Дзейнасць палітык, прафсаюзны дзеяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ула Маргарэта Лёвен (шведск.: Ulla Margareta Löfvén; нар. 29 мая 1951 года, Стура-Мальм, Катрынегольм, Сёдэрманланд, Швецыя) — шведскі палітык, сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі, жонка прэм’ер-міністра Швецыі Стэфана Лёвена[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 29 мая 1951 года ў Стура-Мальме, камуна Катрынегольм, лен Сёдэрманланд[1].

У 1992 годзе падчас працы прадстаўніком мясцовага аддзялення ў прафсаюзе шведскай кампаніі «Hägglunds & Söner», Ула пазнаёмілася са зваршчыкам Стэфанам Лёвенам, які праз два гады быў абраны прадстаўніком гэтай прафсаюзнай групы ад заводу і абараняў правы працоўных на гэтым прадпрыемстве.

Нягледзячы на тое, што Ула была замужам і ў яе было двое дзяцей, праз некаторы час яна развялася са сваім мужам, і ў лістападзе 2003 года выйшла замуж за Лёвена. У пары няма сумесных дзяцей. Вядома, што дома яны дзеляць абавязкі пароўну, а Лёвен называе сваю жонку «каханнем усяго яго жыцця»[2][3].

На працягу некалькіх гадоў Ула працавала ў Стакгольмскім муніцыпалітэце. Да студзеня 2012 года, да таго як Стэфан Лёвен быў абраны старшынёй сацыял-дэмакратычнай партыі, Ула працавала ў адміністрацыі партыйнага раёна «S» у Стакгольме памочнікам сакратара партыі. Яна адказвала за сувязі з царквой[4].

Зноскі