Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства
Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства | |
---|---|
Уманський національний університет садівництва | |
Арыгінальная назва | Уманський національний університет садівництва |
Міжнародная назва | Uman National University of Horticulture |
Заснаваны | 1844 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Алена Аляксандраўна Непачаценка |
Студэнты | 5 000 |
Дактары | 30 |
Прафесары | 32 |
Юрыдычны адрас |
вул. Інстытуцкая 1,20305 г. Умань, Чаркаская вобл., Украіна |
Сайт | udau.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Умань.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Адна з самых старых вышэйшых навучальных устаноў Украіны, заснаваная ў 1844 годзе ў Адэсе як Галоўнае вучылішча садаводства, задачай якога была падрыхтоўка высокакваліфікаваных садаводаў і даследчыкаў у галіне садаводства. У сувязі з неадпаведнымі ўмовамі для развіцця садаводства ў ваколіцах Адэсы, вучылішча ў 1859 годзе было пераведзена ва Умань, дзе былі перадумовы для падрыхтоўкі спецыялістаў гэтага профілю.
За сваю шматгадовую гісторыю навучальная ўстанова зведала шэраг рэарганізацый:
- Галоўнае вучылішча садаводства (1844—1868);
- Уманскае вучылішча земляробства і садаводства (1868—1921);
- Уманскі аграпалітэхнікум (1921—1929);
- Уманскі сельскагаспадарчы інстытут (1929—1930);
- Уманскі садаагародны інстытут (1930—1931);
- Уманскі плодаягадны інстытут (1931—1934);
- Уманскі плодаагароднінны інстытут (1934—1936);
- Уманскі сельскагаспадарчы інстытут (1936—1996);
- Уманская сельскагаспадарчая акадэмія (1996—2000)
- Уманская дзяржаўная аграрная акадэмія (2000—2003);
- Уманскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (2003—2006);
- Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства (са снежня 2009).
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт аграноміі
- Факультэт плодаагародніцтва, экалогіі і аховы раслін
- Факультэт менеджменту
- Факультэт эканомікі і прадпрымальніцтва
- Інжынерна-тэхналагічны факультэт
- Факультэт лясной і садова-паркавай гаспадаркі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства
- Афіцыйная старонка ўніверсітэта