Універсітэт Макерэрэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Універсітэт Макерэрэ

Універсітэт Макерэрэ (англ.: Makerere University, МUК) — найбуйнейшы і найстарэйшы ўніверсітэт Уганды.

Заснаваны як тэхнічная школа ў 1922 годзе. У 1963 годзе стаў універсітэтам Усходняй Афрыкі, прапаноўваў курсы, якія прыводзілі да атрымання ступеняў Лонданскага ўніверсітэта. Стаў незалежным нацыянальным універсітэтам ў 1970 годзе, калі Універсітэт Усходняй Афрыкі падзяліўся на тры незалежныя універсітэты — Універсітэт Найробі, Кенія, Універсітэт Дар-эс-Салама, Танзанія і Універсітэт Макерэрэ. Сёння Макерэрэ налічвае 22 факультэты, інстытута і школы, якія прапануюць праграмы для 30 тысяч бакалаўраў і 3 тысяч магістраў і дактарантаў.

Выпускнікамі Універсітэта Макерэрэ былі былы прэзідэнт Уганды Мілтан Аботэ і першы прэзідэнт Танзаніі Джуліус Ньерэрэ, а таксама былы прэзідэнт Танзаніі Бенджамін Мкапа, цяперашні прэзідэнт Кеніі Мваі Кібакі і цяперашні прэм'ер-міністр Уганды Амама Мбабазі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Carol Sicherman: Becoming an African University: Makerere, 1922—2000. Trenton 2005, ISBN 978-1-59221-288-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]