Уранавае шкло

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уранавае шкло

Уранавае шкло — шкло, афарбаванае вокісам урану ў прыгожы жоўта-зялёны колер з даволі інтэнсіўнай зялёнай флуарэсцэнцыяй. Іх варэнне не ўяўляе цяжкасцяў, але шырокае прымяненне абмежавана дэфіцытнасцю злучэнняў урану і небяспекай працы з імі дзеля іхняй радыеактыўнасці.

Найбольшая папулярнасць уранавага шкла ў дэкаратыўных вырабах і посудзе прыпадае на пачатак 20-га стагоддзя.