Флуарэсцэнцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Флуарэсцэнтныя мінералы выпраменьваюць бачнае святло пры ўздзеянні ультрафіялетавага святла.

Флуарэсцэ́нцыя (ад назвы мінералу флюарыт) — кароткачасовая люмінесцэнцыя. Час затухання не перавышае 10−8 с пасля спынення ўзбуджэння. Узнікае ў выніку спантанных пераходаў узбуджаных атамаў (малекул) у нармальны стан. Апісаў і даследаваў Дж. Г. Стокс.

Спектры флуарэсцэнцыі, яе палярызацыя і кінетыка звязаны са структурай і сіметрыяй малекул, характарам іх узаемадзеяння, залежаць ад канцэнтрацыі раствораў, віду ўзбуджэння і інш.

Выкарыстоўваецца пры вывучэнні структуры крышталёў і эксітонных працэсаў у іх, энергетычных узроўняў малекул, іх структуры і ўзаемадзеянняў і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]