Фазанавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фазанавыя
Fasansläktet, Nordisk familjebok.jpg
1. Chrysolophus amherstiae, 2. Chrysolophus pictus,
3. Phasianus versicolor,
4. Syrmaticus reevesii[1]
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phasianidae (Horsfield, 1821)

Падсямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы

Фазанавыя (Phasianidae) — сямейства птушак атрада курападобных.

Выдзяляюць 4 падсямействы; курапаткі, курапаткі зубчастадзюбыя, фазаны, цацаркі; каля 180 відаў.

Даўжыня да 235 см, маса да 5 кг. У самцоў многіх відаў на неаперанай цэўцы рагавая шпора.

Пашыраны на ўсіх мацерыках. Жывуць у разнастайных ландшафтах. Аселыя (акрамя перапёлак). Пераважна расліннаедныя.

Манагамы і палігамы. Для многіх відаў характэрны перыяд такавання.

Многія фазанавыя — аб'екты палявання і развядзення. Банкіўскі куры — родапачынальнікі свойскіх парод курэй; паўліны і фазаны — паўпрыручаныя.

Зноскі

  1. Малюнак з энцыклапедыі: Nordisk familjebok. Uggleupplagan. 7. Egyptologi — Feinschmecker / Redaktör Th. Westrin. — Stockholm, 1907.