Перапёлка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Перапёлка
Wachtel in Haltung clipped.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Атрад:

Курападобныя

Сямейства:

Фазанавыя

Від:

Перапёлка звычайная

Навуковая назва

Coturnix coturnix
Linnaeus, 1758

ITIS   553871
NCBI   9091

Перапёлка звыча́йная (Coturnix coturnix) — птушка сямейства фазанавых атраду курападобных.

Насяляе пераважна ўзлескі, лясныя паляны, лугі, сельскагаспадарчыя палеткі. У Беларусі трапляецца ўсюды, найболей на поўдні. Пералётная птушка. Даўжыня каля 20 см, маса да 145 г. Апярэнне страката-бураватае. Хвост кароткі. Корміцца пераважна насеннем раслін і насякомымі. У шлюбны перыяд самцы такуюць. Нясе да 24 яек. Аб'ект спартыўнага палявання і развядзення (для атрымання яек). Яйкі перапёлкі маюць высокія дыетычныя якасці, добра захоўваюцца ў гандлі.

Маюць далікатнае, тлустае мяса. Скубці належыць асцярожна, каб не пашкодзіць скуру. Маладых перапёлак лепей пячы, старых тушыць (папярэдне замарынаваўшы на 2 — 3 дні ў сухім белым віне з карэннямі). Худых рэкамендуюць шпігаваць, тлусцейшых можна запякаць у вінаградным лісці, паліваючы топленым маслам (не больш за 20 хвілін). Падаваць можна з рысам або макаронамі.

Сярэднявечныя навуковыя трактаты (асабліва арабскія і яўрэйскія) рэкамендавалі ўстрымлівацца ад спажывання перапёлак, спасылаючыся на шматлікія нібыта выпадкі атручванняў — магчыма, таму што перапёлкі елі атрутныя для чалавека расліны.

Вельмі папулярны персанаж беларускага фальклору.

[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Перапёлка // Праект «Наша ежа»


[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах