Файфель Ісакавіч Гаўзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Файфель Ісакавіч Гаўзе
Дата нараджэння 15 красавіка 1897(1897-04-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 1990(1990-01-18) (92 гады)
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (1965)
Навуковае званне
Альма-матар

Файфель (Файвель) Ісакавіч Гаўзе (15 красавіка 1897, г. Слуцк, Мінская вобласць — 18 студзеня 1990) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1965), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Харкаўскі інстытут народнай гаспадаркі (прававое аддзяленне, 1921).

Працаваў у Народным камісарыяце юстыцыі Беларускай ССР (1921—1929, следчы, загадчык натарыяльнага аддзела, загадчык заканадаўча-кадыфікацыйнага аддзела), Алма-Ацінскім юрыдычным інстытуце, Мінскім юрыдычным інстытуце (дацэнт кафедры грамадзянскага права, у 1945—1950 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце (1923—1928 і з 1954, прафесар кафедры грамадзянскага права).

Навуковыя інтарэсы: праблемы грамадзянскага, сямейнага права; гісторыя права Беларусі; кадыфікацыя заканадаўства.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Социалистический гражданскоправовой договор : автореферат диссертации … доктора юридических наук / Ф. И. Гавзе. ― Москва, 1963.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гавзе Файволь Исаакович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 857.
  • Гаузе Файвель Исаакович / А. А. Яновский // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2007. — Т. 1. — С. 286.
  • Гаўзе Файфель Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Гаўзе Файвель Ісаакавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаунага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 59.
  • Гаўзэ Файвель Ісаакавіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Минск, 2015. — С. 136—137.
  • Гавзе Файвель Ісаакавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 37.