Фасфаты
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Фасфаты — солі і эфіры фосфарных кіслот, асноўнае ўжыванне - фосфарныя ўгнаенні. Фасфаты шырока выкарыстоўваюцца ў сінтэтычных мыйных сродках для звязвання іонаў кальцыя і магнію. Важнае месца фасфаты займаюць і ў біяхіміі, а менавіта ў сінтэзе мноства біялагічна актыўных рэчываў, а таксама ў энергетыцы ўсіх жывых арганізмаў.
Адрозніваюць ортафасфаты і кандэнсаваныя фасфаты, якія змяшчаюць больш аднаго атама P, якія ўтвараюць сувязі P—O—P.
| Гэта пачатак артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |