Феадосій Раманавіч Барадулін
Феадосій Раманавіч Барадулін | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лютага 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 1956 (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Феадосій Раманавіч Барадулін (27 студзеня (8 лютага) 1896, Віцебск — 11 снежня 1956) — гісторык медыцыны. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1946).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскую гімназію (1915), Маскоўскі ўніверсітэт (1923), Інстытут чырвонай прафесуры (1928).
Член Гарадоцкага павятовага рэўкама, намеснік старшыні Віцебскага губернскага рэўкама і выканкама Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Дэлегат IX з’езда РКП(б) (1920). Ствараў камбеды, удзельнічаў у ліквідацыі антысавецкіх мяцяжоў. Займаўся пытаннямі забеспячэння Чырвонай Арміі харчамі і фуражом. Удзельнік падаўлення Кранштацкага мяцяжу (1921).
З 1928 года дацэнт тэрапеўтычнай клінікі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, потым загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі, дырэктар медыцынскага інстытута ў Махачкале. У Вялікую Айчынную вайну армейскі тэрапеўт. З 1950 года загадчык кафедры гісторыі медыцыны 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута.
Аўтар прац па старажытнай і антычнай медыцыне.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Барадулін Феадосій Раманавіч // Кузьміч, М. П. Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / П. М. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск, 2007. — С. 20.
- Барадулін Феадосій Раманавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 526.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Барадулін Феадосій Раманавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 11 снежня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Выкладчыкі 1-га МДМУ
- Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
- Выпускнікі МДУ
- Выпускнікі Інстытута чырвонай прафесуры
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэлегаты IX з’езда РКП(б)
- Тэрапеўты СССР
- Гісторыкі медыцыны
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны