Федэрыка Баскірота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Федэрыка Баскірота
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 верасня 1996(1996-09-20)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Італія
Рост 184 см
Вага 95 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Лечэ
Нумар 6
Маладзёжныя клубы
2001—2009 Італія Нагара
2009—2010 Італія К’ева
2010—2012 Італія Нагара
2012—2013 Італія Леньяга
2014—2015 Італія Крэманезэ
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 Італія Леньяга 30 (0)
2014—2019 Італія Крэманезэ 0 (0)
2015—2016   Італія Серэнья 34 (1)
2016—2017   Італія Фарлі 10 (0)
2017—2018   Італія Кунеа 23 (1)
2018—2019   Італія Вігар Карпанета 32 (2)
2019—2021 Італія Вітэрбезэ 58 (4)
2021—2022 Італія Асколі 30 (4)
2022— Італія Лечэ 21 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 лютага 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Федэры́ка Баскіро́та (італ.: Federico Baschirotto; нар. 20 верасня 1996) — італьянскі футбаліст, абаронца клуба «Лечэ».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у прафесійным футболе ў 2016 годзе ў складзе клуба «Фарлі» ў Серыі C. Супернікамі ў той дзень былі футбалісты «Венецыі». Доўгі час належаў клубу «Крэманезэ», але ўвесь час знаходзіўся ў арэндах у розных італьянскіх клубах ніжэйшых дывізіёнаў. У 2019 годзе стаў футбалістам «Вітэрбезэ». Кар’ера пайшла ўгору, калі ў ліпені 2021 года Баскірота далучыўся да шэрагаў «Асколі», які на той час гуляў у Серыі B. Абаронца адразу стаў іграком асноўнага складу, а клуб заняў шосты радок, атрымаўшы права выступу ў плэй-оф за выхад у Серыю A. «Асколі» трывала паражэнне ад «Беневента» і страціла шанц на падвышэнне. Тым не менш, Баскірота запрыкмецілі і запрасілі ў «Лечэ». Кантракт быў складзены 12 ліпеня 2022 года[2]. 13 жніўня 2022 года дэбютаваў у Серыі А ў хатнім матчы супраць «Інтэрнацыянале», калі «Лечэ» атрымаў паражэнне з лікам 1:2. Першы гол у найвышэйшым дывізіёне здабыў 9 лістапада, распачаўшы лік галоў уласнага клуба ў матчы супраць «Аталанты» (2:1)[3].

Зноскі

  1. Federico Baschirotto // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Baschirotto è un nuovo calciatore del Lecce». Lecce.
  3. «Colpaccio del Lecce: Baschirotto e Di Francesco stendono l’Atalanta». La Gazzetta dello Sport.