Фесалонікі-Бітала (чыгунка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фесалонікі-Бітала — чыгунка з Фесалонік ў Біталу працягласцю 219 км, якая злучае партовы горад Фесалонікі ў Грэцыі з горадам Бітала ў Паўночнай Македоніі, праз Верыю, Эдэсу, Аміндэа і Фларыну. Лінія была адкрыта ў 1894 годзе, калі рэгіён уваходзіў у склад Асманскай імперыі. Участак ад дзяржаўнай мяжы да Біталы не выкарыстоўваецца, і па стане на 2013 пасажырскія перавозкі абмежаваныя ўчасткам паміж Фесалонікамі і Фларынай. Ўсходні ўчастак лініі, Платы-Салонікі, з’яўляецца часткай важнай сувязі ў напрамку Афін і паўднёвай Грэцыі.