Флігель-ад’ютант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Флігель-ад'ютант)

Флігель-ад’ютант — воінскае званне. Першапачаткова — ад’ютант у афіцэрскім чыне пры імператару, фельдмаршале, генералісімусе. У Расіі з пачатку XIX стагоддзя да 1917 — ганаровае званне, якое прысвойвалася афіцэрам, якія знаходзіліся ў свіце імператара. Флігель-ад’ютанты насілі адметны мундзір з аксельбантамі.

Чын флігель-ад’ютанта існаваў таксама ў Германіі, Вялікабрытаніі, Балгарыі і іншых краінах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]