Фуст (архітэктура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элементы калоны.e — фуст.

Фуст (лац.: fustis — палка) у архітэктуры — сярэдняя частка або стрыжань калоны. Знаходзіцца паміж яе базай і капітэллю.

Профіль фуста звужаецца да вяршыні калоны. Калі перасек калоны таксама трохі звужаецца да аснавання, такая форма называецца энтазісам. Фуст можа быць гладкім, а можа мець канелюры (вертыкальныя жалабкі).

Размеры фуста, яго энтазіс, наяўнасць канелюр залежаць ад таго, якому ордару належыць калона. У дарычным ордары колькасць канелюр была 16, 20 ці 24.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]