Архітэктурны ордар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Капітэлі тасканскага, дарычнага, іанічнага (у двух варыянтах), карынфскага і кампазітнага ордара. Ілюстрацыя з Энцыклапедыі, XVIII стагоддзе

Архітэктурны ордар (лац.: ordo — рад, парадак) — тып архітэктурнай кампазіцыі, які выкарыстоўвае вызначаныя элементы і падпарадкоўваецца вызначанай архітэктурна-стылявой апрацоўцы. З'яўляецца ўвасабленнем стойкава-бэлечнай сістэмы, якая тэктанічна складаецца з вертыкальных (калоны, пілястры) і гарызантальных (антаблемент) элементаў. З'явіўся ў Старажытнай Грэцыі. Назва ордар паходзіць ад лацінскага «ordo» — рад, парадак, упершыню было ўжыта тэарэтыкам архітэктуры другой паловы I стагоддзя да н. э. Вітрувіем, аўтарам трактата «Дзесяць кніг пра архітэктуру».

Адрозніваюць пяць класічных ордараў: дарычны, іанічны і карынфскі ўзніклі ў Старажытнай Грэцыі, тасканскі і кампазітны — у Старажытным Рыме. Карынфскі ў Старажытнай Грэцыі амаль не ўжываўся і стаў распаўсюджаны ў Старажытным Рыме.

Таксама даследчыкі завуць ордарамі іншыя каноны ў стылявым рашэнні архітэктуры, напрыклад гіганцкі ордар (калоны праз некалькі паверхаў) ці раскрапаваны ордар (калоны перад фасадам трымаюць толькі адрэзкі антаблементу, але не нясуць усю яго нагрузку).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першым з'явіўся дарычны ордар у VI стагоддзя да н. э.. Потым атрымалі распаўсюджванне іншыя, іанічны, карынфскі, у Старажытнай Грэцыі і Рыме іх ужыванне было паўсюдным. У Сярэднявечча класічная архітэктура была забыта на шмат стагоддзяў. Толькі ў XV стагоддзі быў ізноў вернута цікавасць да яе. Папулярнасць набыў трактат «Дзесяць кніг пра архітэктуру» — адзіная захаваная антычная праца не магла быць пакінута без увагі. Шматлікія дзеячы мастацтва прыняліся даследаваць антычнасць, класіфікаваць каноны. Напрыклад працы па гэтай тэме былі складзены такімі вядомымі тэарэтыкамі як Леон Батыста Альберці, Антоніа Філарэтэ, Франчэска дзі Джорджа, Джакама да Віньёла (прапанаваў класіфікацыю ў пяць ордараў), Андрэа Паладзіа. У сваім падыходзе і высновах працы адрозніваліся. Традыцыя ўпрыгожваць архітэктуру ордарам выстаялася на працягу XV-XIX стагоддзяў, у архітэктуры Адраджэння, барока, класіцызму. Класіцызм зноў звярнуўся да прапорцый Адраджэння, адыйшоў ад крывых ліній барока і залішняй дэкаратыўнасці ракако. У 1830-х гадах ён стаў саступаць гістарызму, гэта значыць канцэпцыі дакладнага паўтору элементаў папярэдніх стагоддзяў, часта выкарыстоўваючы рознастылёвыя элементы ў адной пабудове, што атрымала назву эклектыка. Аднак у XIX стагоддзі такі падыход быў пастаўлены пад сумненне: лішак упрыгажэнняў не адпавядаў тэхнічным рэаліям[1].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Можна вылучыць наступныя галоўныя элементы грэчаскага ордара. Падножжа завецца стэрэабат і размяшчаецца на верхнім радзе кладкі падмурка, некалькі прыпаднятым над узроўнем зямлі. Верхняя частка стэрэабата завецца стылабат, часам так завуць толькі паверхня прыступкі, на якой стаяць калоны. Вертыкальныя апоры — калоны, які служыць галоўным апорным элементам канструкцыі. Верхняя завяршаючая частка, якая нясе частку канструкцыі, завецца антаблемент, які падзяляецца на наступныя часткі

  1. карніз — верхняя частка антаблементу, над якой размяшчаецца дах.
  2. фрыз — сярэдняя частка антаблементу, размешчана паміж карнізам і архітравам, нясе па большай частцы дэкаратыўную сэнсавую нагрузку.
  3. архітраў — галоўная бэлька, якая размяшчаецца непасрэдна на калоне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Pavel Vlček Dějiny architektury renesance a baroka — Praha: Česká technika - nakladatelství ČVUT, 2006. — 286 с. — ISBN 80-01-03407-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блаватский В. Д. Архитектура античного мира — М.: Всесоюзная Академия архитектуры, 1939.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]