Фёдар Рыгоравіч Пархоменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Рыгоравіч Пархоменка
Дата нараджэння 1868(1868)
Дата смерці 1940(1940)
Дзеці Рыгор Нядоля[d]
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Зіма», 1900-я

Фёдар Рыгоравіч Пархоменка (1868 — 1940) — беларускі мастак[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Віленскай школе малюнку І. П. Трутнева  (руск.), у 1890-1900-я гады выкладаў у мастацкай школе ў Магілёве. Удзельнік больш за 10 выставак[1][2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З асаблівай беражлівасцю і любоўю адлюстроўваў беларускія лясы, балоты, рачулкі з напаўразбуранымі банькамі, хаткамі, ваколіцы правінцыйных гарадкоў і мястэчак у сваіх графічных пейзажах. У пільнай увазе ды кожнай дэталі адчуваецца не толькі досвед яго папярэднікаў братоў Апалінарыя і Іпаліта Гараўскіх, алё і прытрымліванне традыцыі ветэрана перадзвіжніцтва І. Шышкіна[3].

Сярод вядомых прац «Зіма» (1900-я), «Рака Шчацінка ў Магілёўскай губерні» (1902)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]