Іпаліт Гіляравіч Гараўскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Іпаліт Гіляравіч Гараўскі | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
Іпаліт Гіляравіч ГАРАЎСКІ (1 ліпеня 1828 Уборкі, Ігуменскі павет, Мінская губерня (цяпер Асіповіцкі раён) — ?) — пейзажыст, брат Апалінарыя Гараўскага і Гілярыя Гараўскага.
Вольнапрыходны вучань Акадэмію мастацтваў з 1855 г. Узнагароджаны сярэбранымі медалямі: ў 1857 г. 2 годнасці і ў 1858 г. 1 годнасці за карціну «На берагах ракі Бярэзіны» (1857)[1]. У 1864 г. дадзена званне класнага мастака 3 ступені жывапісу пейзажнага[2].
Некаторыя творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, напрыклад, палатно «Ля крыжа. Смерць паўстанца».
З іншых твораў можна згадаць «Краявід у аколіцах Бабруйска».
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Гараўскі Апалінар Гілярыевіч // Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак.хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. П. А. Прыбыткін; Рэдкал.: А. А. Ждановіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2004. — С. 67.
- Гараўскія, бел. жывапісцы, браты. Іпаліт Гілярыевіч//Ьеою жецыкою: у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С.51
- Дробов, Л. Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в./ Под ред. А. И. Мальдиса. Минск, 1974. С. 177, 179, 180. Про Ипполита Горавского и репродукция его картины «На берегах Березины»
- Ипполит Гиляриевич Горавский// Республика Беларусь: Энцикл.: в 6 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 124
- Радзіма братоў Гараўскіх//Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 Мінск, 1987. С. 89