Фітацэналогія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

ФІТАЦЭНАЛОГІЯ, навука аб раслінных супольнасцях - фітацэнозах. Часта разглядаецца як сінонім геабатанікі. Згодна з іншым пунктам гледжання геабатаніка падзяляецца на фітацэналогію і геаграфію раслін. У заходнееўрапейскіх даследчыкаў больш распаўсюджаны тэрмін "фітасацыялогія", які падкрэслівае ўзаемаадносіны паміж раслінамі як аснову арганізацыі фітацэнозаў.

Тэрмін "фітацэналогія" быў прапанаваны ў 1918 годзе аўстрыйцам Х.Гамсам.

Развіццё фітацэналогіі ў ХХ стагоддзі характарызавалася наяўнасцю двух супрацьлеглых канцэпцый прыроды расліннага покрыва. Першая - канцэпцыя дыскрэтнасці расліннага покрыва - разглядае супольнасці як рэальныя, аб'ектыўна існуючыя, гістарычна абумоўленыя адзінкі, аддзеленыя адна ад адной досыць тонкімі межамі. Гэта канцэпцыя была шырока распаўсюджана на пачатковых эпапах развіцця фітацэналогіі 1910-я - 1950-я гады і звязана з імёнамі вядучых геабатанікаў таго часу - Ф. Клементса (ЗША) і У.Н. Сукачова (Расія). Супольнасць разглядаецца як нейкі аналаг арганізму с адносна жорстка дэтэрмінаванай структурай і дынамікай.

Другая канцэпцыя - канцэпцыя кантынуалізму - разглядае фітацэнозы як ўмоўнасці, штучна вылучаныя з расліннага кантынуума. Яна пачала выцясняць канцэпцыю дыскрэтнасці з 1950-х гадоў. Гэта канцэпцыя асноўваецца на індывідуалістычнай гіпотэзе, упершыню сфармуляванай рускім вучоным Л.Г. Раменскім у 1910 годзе. Сутнасць гэтай гіпотэзы ў тым, што кожны від з'яўляецца спецыфічным паводле сваіх адносін да вонкавага асяроддзя і мае экалагічную амплітуду, дастаткова розную з іншымі відамі; т. ч., кожны від размяркоўваецца "індывідуалістычна". Кожную супольнасць утвараюць віды, экалагічныя амплітуды якіх перакрываюцца ў дадзеных умовах асяроддзя. Пры змяненні нейкага фактару або іх групы адныя віды паступова памяншаюць сваё багацце і знікаюць, іншыя — з'яўляюцца і павялічваюць сваё багацце. Такім чынам здзяйсняецца пераход ад аднаго тыпу раслінных супольнасцяў да іншага. З прычыны спецыфічнасці (індывідуальнасці) экалагічных амплітуд відаў гэтыя змены адбываюцца не сінхронна, і пры паступовай змене асяроддзя расліннасць змяняецца таксама паступова. Таму немагчыма выдзяліць аб'ектыўна існуючыя супольнасці з дэтэрмінаванай структурай і дынамікай.

Сёння лічыцца, што раслінны покрыў з'яўляе складанае адзінства дыскрэтнасці і кантынуальнасці. У суббарэальных і барэальных лясах ступень дыскрэтнасці павялічваецца; на лугах, у стэпах, трапічных лясах яна памяншаецца і павялічваецца ступень кантынуальнасці.

Асноўнымі раздзеламі сучаснай фітацэналогіі з'яўляюцца: