Фітацэнон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фітацэнон — абагульнены безрангавы фітацэноз, які вылучаецца на першым этапе класіфікацыі расліннасці (пры выкарыстанні эколага-фларыстычнага падыходу). Затым, на далейшых этапах фітацэнону прысвойваецца адпаведны ранг.

Тэрмін у фітацэналогіі, прапанаваны ў 1965 годзе Э. ван дэр Маарэлем. Фітацэнон вылучаецца шляхам складання зводнай табліцы відавога складу апісанняў, разліку сталасці ўсіх адзначаных відаў, а затым, па чарзе супастаўляючы радкі відаў з сярэдняй сустракаемасцю (якія з'яўляюцца, як правіла, діферэнцыруючымі), вылучэння ў актыўную табліцу групы відаў з падобным размеркаваннем. Згрупаваныя па падабенстве фларыстычнага складу слупкі (г.зн. апісанні) і будуць з'яўляцца фітацэнонамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Миркин Б. М., Розенберг Г. С., Наумова Л. Г. Словарь понятий и терминов современной фитоценологии. — М.: Наука, 1989. — 223 с. (руск.)
  • Миркин Б. М., Наумова Л. Г., Соломещ А. И. Современная наука о растительности. — М.: Логос, 2001. — 264 с. (руск.)