Хаккэндэн
“Нансо Сатомі Хаккендэн” (яп.: Nansō Satomi Hakkenden, 南總里見八犬傳, спрошчана 南総里見八犬伝) "Легенда пра восем псоў з сям'і Сатомі" – гэта 106-томны раман 19 стагоддзя японскага пісьменніка Кёкутэі Бакіна (Kyokutei Bakin, 曲亭馬琴). Хаккендэн самы доўгі раман японскай класічнай літаратуры.
Змест |
Аўтар [правіць]
Кёкутэй Бакін (Kyokutei Bakin (曲亭馬琴), 4 ліпеня 1767–1 снежня 1848) быў першым прафесійным японскім пісьменнікам. Бакін нарадзіўся і жыў у Эда. Сапраўднае імя Такідзава Акуні (Takizawa Okuni, 滝沢興邦). Часта, таксама, яго называюць Бакін Такідзава (камбінацыя сапраўднага імя і псеўданіма), альбо гавораць проста Бакін.
Гісторыя напісання [правіць]
Перад Хаккэндэнам Бакін напісаў іншы доўгі эпічны раман «Сінсэцу юміхары-дзукі» “Chinsetsu Yumihari-Zuki” (椿説弓張月). Гэты раман ілюстраваў знакаміты гравёр Кацусіка Хакусай. Пад час працы Бакін і Хакусай разышліся ў поглядах. Таму пасля публікацыі рамана Бакін адмовіўся працаваць з Хакусаем. Хаккэндэн быў ілюстраваны мужам дачкі Хакусая – Янагавай Сігэнобу. Бакін пісаў раман Хаккэндэн на працягу 28 гадоў. У канцы Бакін страціў зрок і вымушаны быў дыктаваць раман.
Сюжэт [правіць]
Аднойчы на замак клана Сатомі напалі іх суседзі Андзаі. У гэты час тэрыторыя Сатомі пакутвала ад моцнага голаду. Стан Сатомі быў вельмі цяжкі. Сатомі Ёсіцунэ жартам сказаў сямейнаму сабаку што, калі той заб'е Андзаі Кагэцуру, то аддасць яму ў жонкі сваю дачку. Сабака паверыў і забіў ворага.
Героі [правіць]
Галоўныя персанажы Хаккэндэна -- восем маладых самураяў. У духоўным сэнсе яны з'яуляюцца сынамі прынцэсы Фусэ-Хімэ (Дачкі Сатомі Ёсіцунэ) і сабакі Яцуфусы. На самой справе прынцэса памерла , а яе дзеці нараджаюцца ад розных бацькоў. Іх называюць Хакэнсі (яп. 八犬士). Хакэнсі можна перакласці як "Восем сабак воінаў". Прозвішча кожнага з іх уключае іерогліф іну (犬). Іну азначае сабака. Усе Хакэнсі маюць радзімы знак у выглядзе кветкі на розных частках цела і чароўную бусіну з ружанца прынцэсы Фусэ.
Inue Shinbee [правіць]
Inukawa Sousuke [правіць]
Inumura Daikaku [правіць]
Увага!Выява містычнай бусіны дадзена са спрошчаным напісаннем іерогліфа і не супадае з арыгінальным.
Inuzaka Keno [правіць]
Inuyama Dousetsu [правіць]
Inukai Genpachi [правіць]
Inuzuka Shino [правіць]
Inuta Kobungo [правіць]
Спасылкі [правіць]
"Hakkenden Hakuryu-Tei" сайт прысвечаны Хаккэндэну.(англ.)
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |







